Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рух «Equipes Notre-Dame» запрашае сем’і на квэст і пікнік на беразе Нёмана
Анонсы
14.06.2016 18:22

Рух сужэнскай духоўнасці «Equipes Notre-Dame» (Суполкі Маці Божай) запрашае ўсе актыўныя хрысціянскія сем’і 18 чэрвеня прыняць удзел у сямейным квэсце на беразе Нёмана «У пошуках скарбаў ксяндзоў Радзівілаў».

Рэгістрацыя ўдзельнікаў гульні адбудзецца ў касцёле cвв. Пятра і Паўла ў в. Новы Свержань.

hПраграма:

11.30 — рэгістрацыя ўдзельнікаў мерапрыемства
12.00 — святая Імша
13.30 — пачастунак / шашлык
14.00 — забаўляльная праграма для дарослых і дзяцей
15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці ў інтэнцыях сем’яў
15.30 — сямейны квэст «У пошуках скарбаў ксяндзоў Радзівілаў»
16.30 — віншаванне ўдзельнікаў квэсту, розыгрыш латарэі

Арганізатары квэсту вельмі просяць сем’і, якія вырашаць прыняць удзел у гульні, паведаміць загадзя: 

(8029) 606 24 96 (Людміла)
(8029) 341 08 15 (Андрэй)

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.