Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
5 чэрвеня ў Мінску ў трэці раз пройдзе «Залатагорскі фэст»
Анонсы
02.06.2016 12:28

5 чэрвеня мінская парафія Святога Роха на Залатой Горцы і дабрачынная місія «Чыстае сэрца» запрашаюць дзяцей і дарослых на свята, прысвечанае заканчэнню катэхетычнага і навучальнага года.

Фэст распачнецца святой Імшой ў 11.00. А ў 12.30 працягнецца канцэртам і забаўляльнай праграмай.

Cёлета «Залатагорскі фэст» адбудзецца ўжо ў трэці раз і будзе прысвечаны праблеме ўсынаўлення. Менавіта ў гэтай інтэнцыі прысутныя будуць маліцца падчас святой Імшы, а пазней атрымаюць лістоўкі з інфармацыяй па дадзенай тэме.

Настрою святу дададуць выступленні гуртоў «Небасхіл», «Laudans», а таксама саліста гурта «Рэха» Андруся Такінданга і дзяцей парафіі.

Усе прысутныя змогуць таксама пачаставацца смачным квасам.

Кс. Юрый Санько, пробашч мінскай парафіі Св. Роха

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.