Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рэкалекцыі на байдарках для працуючай і студэнцкай моладзі пройдуць 5 – 7 ліпеня
Анонсы
31.05.2016 14:56

Маршрут пройдзе па р. Нарачанка і р. Вілія. Падчас трохдзённага падарожжа ўдзельнікі наведаюць такія населеныя пункты як в. Каралёўцы, в. Нарач, в. Красіца і г. Смаргонь.

«Рачныя рэкалекцыі» пройдуць у другі раз. Гэтым разам удзельнікі будуць разважаць пра Божую міласэрнасць, просячы аб гэтай міласэрнасці для сябе і ўсяго свету. Арганізатары падкрэсліваюць, што нягледзячы на незвычайную форму духоўных практыкаванняў, рэкалекцыі будуць усё ж малітоўнымі.



Запісацца і атрымаць дадатковую інфармацыю можна па тэлефонах:

Кс. Юзаф Сярпейка +37529 5449097
Кс. Андрэй Калядка +37529 2843813

(IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.