Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мінскі араторый запрашае дзяцей на «Канікулы з Богам»
Анонсы
20.05.2016 12:17

Мінскі араторый імя св. Яна Боско запрашае дзяцей 9-14 гадоў на «Канікулы з Богам», якія пройдуць з 6 па 15 чэрвеня.

Дзякуючы падрыхтаванай праграме ўдзельнікі змогуць больш задумацца пра сваё рэлігійнае жыццё, развіць таленты праз гурткі, а таксама атрымаць шмат радасці ад сумесных гульняў.

«Вакацыі з Богам» – магчымасць добра правесці час адпачынку, знайсці новых сяброў і больш даведацца пра Бога.

Жадаючым прыняць удзел просьба запісацца да 22 мая ўключна.

Запісацца і атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна па тэлефонах:

+375 33 665 82 56+375 33 665 82 56 с.Тэрэса FMA
+375 29 691 02 22+375 29 691 02 22 кс. Іван SDB.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.