Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бацькі сем’яў запрашаюцца ў пілігрымку з Гродна ў санктуарый у Капцёўцы
Анонсы
19.05.2016 10:52

Па традыцыі першая нядзеля чэрвеня ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца як Дзень бацькі. У гэты дзень усіх вернікаў заахвочваюць да малітвы ў інтэнцыі бацькаў сем’яў.

Адна з формаў выразу малітоўнай памяці пра бацькаў — пешая пілігрымка з Гродна ў санктуарый Маці Божай Яснагорскай на Узгорку надзеі ў Капцёўцы, дзе 5 чэрвеня адбываюцца галоўныя ўрачыстасці. Да ўдзелу ў пілігрымцы запрашаюцца бацькі сем’яў, іх жонкі і дзеці.



Праграма дыяцэзіяльнага Дня бацькі:

  • 07.00 — святая Імша на распачацце пілігрымкі ў гродзенскім касцёле Маці Божай Анёльскай (францішканскі)
  • 08.00 — выхад пілігрымаў
  • 12.00 — вітанне пілігрымаў кусташам санктуарыя на Узгорку надзеі ў Капцёўцы
  • 12.00-13.00 — адпачынак і гарбата
  • 13.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці
  • 13.15 — канферэнцыя
  • 14.00 — Крыжовы шлях
  • 15.00 — святая Імша
  • 16.30 — ад’езд на аўтобусах у Гродна

Кусташ санктуарыя ў Капцёўцы кс. Міхал Ластоўскі сардэчна запрашае вернікаў прыняць удзел у пілігрымцы і ўрачыстасцях.

(JM)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.