Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сустрэча моладзі Пінскай дыяцэзіі пройдзе 8 мая ў Пінску
Анонсы
08.05.2016 14:48

Сустрэча моладзі Пінскай дыяцэзіі пройдзе 8 мая ў пінскім катэдральным касцёле. У межах мерапрыемства запланавана сустрэча з Божым словам у духу супольнасці Тэзэ, малітвы-спевы на розных мовах, знаёмства з цікавымі асобамі, якія распавядуць пра сваё жыццё з Богам.

У сустрэчы прымуць удзел моладзь, семінарысты і духоўныя асобы. Завершыцца сустрэча вячэрай ля вогнішча і канцэртам праслаўлення.

Арганізатары мерапрыемства абяцаюць забяспечыць усіх харчаваннем і начлегам.

Праграма сустрэчы:

8 мая

  • 15:00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці, сустрэча з Божым словам і малітва ў духу супольнасці Тэзэ
  • 16:30 – перапынак на каву і гарабату
  • 17:00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту з магчымасцю споведзі
  • 18:00 – святая Імша
  • 19:00 – вячэра, вогнішча
  • 20:00 – вясёлы вечар з канцэртам праслаўлення


9 мая адбудзецца пешая аднадзённая пілігрымка з Пінска ў Лагішын (каля 30 км) у санктуарый Маці Божай Каралевы Палесся (8.00 – 19.008.00 – 19.00).

Аб сваім удзеле ў Дыяцэзіяльнай сустрэчы моладзі і пілігрымцы неабходна паведаміць па наступных кантактах:

тэл. (0165) 65 41 45(0165) 65 41 45, +375 25 604 41 86+375 25 604 41 86; +375 29  5235153+375 29  5235153
e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript

(IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.