Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
VIII Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі пройдзе 20-23 чэрвеня (абноўлена)
Анонсы
18.06.2016 17:12

20-23 чэрвеня адбудзецца VIII Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Дэвіз сёлетняй Парафіяды – «Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны» (Лк 6, 36). Парафіяда пройдзе ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродна-Паўднёвы), парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Гродна-Дзевятоўка) і на стадыёне ЦСК «Нёман».

Парафіяда – праект, заснаваны на старажытнагрэчаскай трыядзе «Святыня – Тэатр – Стадыён».

Арганізатары забяспечваюць удзельнікам харчаванне і пражыванне, выхаваўча-рэлігійную, культурную і спартыўную праграму.

Элемент «святыня» ўключае біблійны конкурс, конкурс рэлігійнай песні «Sacro Song», конкурс ведаў па гісторыі і жыцці Касцёла.

Элемент «тэатр» – конкурс малюнка, конкурс «Музыка – маё жыццё», конкурс ведаў па гісторыі і жыцці Касцёла, конкурс малых тэатральных форм.

Элемент «стадыён»
– бег 60 м, бег 100 м, бег 800 м, бег 1000 м, бег 1500 м, скачкі ў даўжыню з разбегу, кіданне мяча, бадмінтон, настольны тэніс, шашкі, валейбол, футбол, плаванне.

Узрост удзельнікаў – 11-19 гадоў, хлопцы і дзяўчаты.

Катэгорыя «A» – 2003-2006 г.нар.
Катэгорыя «B» – 2000-2002 г.нар.
Катэгорыя «C» – 1997-1999 г.нар.

Кошт удзелу 50 000 руб. (ёсць магчымасць вызвалення ад аплаты).

Да ўдзелу запрашаюцца дзеці і моладзь з усёй Беларусі. Максімальная колькасць удзельнікаў ад адной парафіі – 15 чалавек +1 апякун (ад парафіі можа быць і меншая група).


Заяўку на парафіяду дасылаць да 3 чэрвеня на адрас:
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript .

Кожны ўдзельнік павінен мець пры сабе аформленую медыцынскую карту ўдзельніка Парафіяды з фотаздымкам, не старэйшым за адзін год. Таксама просьба мець пры рэгістрацыі фармуляры ўдзельнікаў і ўсіх конкурсаў.
Тэлефоны: +375 33 624 35 22+375 33 624 35 22, +375 29 319 54 65+375 29 319 54 65 кс. Артур

За парушэнне правіл удзельніка ў трыядзе «Святыня – Тэатр – Стадыён», а таксама за неадпаведныя паводзіны арганізатары маюць права дыскваліфікаваць удзельніка або цэлую групу з Парафіяды. 

«Падтрымліваю намаганні арганізатараў Парафіяды і вельмі прашу актыўна ўключыцца да ўдзелу ў ёй дзяцей і моладзь з парафій Гродзенскай дыяцэзіі», – адзначае, запрашаючы на мерапрыемства, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.


Файлы для спампоўвання


Праграма Парафіяды:

20 чэрвеня (Святыня – Тэатр – Стадыён)

  • 11.00-14.00 – прыезд груп і рэгістрацыя (пар. Гродна-Паўднёвы)
  • 14.30 – падрыхтоўка да святой Імшы (падрыхтоўка літургіі спеваў, магчымасць прыступіць да сакрамэнту паяднання)
  • 15.00 – святая Імша (галоўны цэлебрант – біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч); пасля святой Камуніі – чэрвеньскае набажэнства, урачыстае адкрыццё Парафіяды)
  • 16.30 – абед-вячэра
  • 17.00 – засяленне ўдзельнікаў (пар. Гродна-Паўднёвы, пар. Гродна-Вішнявец)
  • 17.00 – сустрэча апекуноў груп (прысутнасць абавязковая)
  • 18.00 – конкурс малюнка
  • 18.00-21.00 – конкурс «шашкі» (кваліфікацыя кaт. «A» i «B», хлопцы і дзяўчаты)
  • 18.00-21.00 – тэатральны конкурс
  • 21.30 – вячэрнія малітвы
  • 22.00 – адпачынак

 
21 чэрвеня (Святыня – Тэатр – Стадыён)

  • 7.00-7.30 – сняданак
  • 7.45 – ранішнія малітвы
  • 8.00 – выезд аўтобусамі ў парафію Гродна-Дзевятоўка
  • 9.00 – святая Імша, парафія Дзевятоўка (галоўны цэлебрант – дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB)
  • 10.30-11.15 – конкурс ведаў з жыцця і гісторыі Касцёла
  • 11.00 – конкурс «Музыка – маё жыццё»
  • 13.00-14.00 – абед
  • 14.00-14.45 – біблійны конкурс
  • 14.30 – конкурс «Sacro Song»
  • 15.00 – выезд на плаванне
  • 16.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў касцёле
  • 16.30 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
  • 17.45 – благаслаўленне на заканчэнне адарацыі
  • 16.00-17.00 – спаборніцтвы (плаванне)
  • 17.15 – вяртанне на Дзевятоўку
  • 18.00-19.00 – вячэра
  • 19.00 – сюрпрыз; узнагароджванне пераможцаў некаторых конкурсаў
  • 21.15 – вячэрнія малітвы
  • 21.45 – выезд на начлег


22 чэрвеня (Святыня – Тэатр – Стадыён)

  • 7.00-7.30 – сняданак
  • 7.30 – выезд аўтобусамі ў парафію Гродна-Вішнявец
  • 7.45 – ранішнія малітвы
  • 8.00 – святая Імша (парафія Гродна-Вішнявец)
  • 9.00 – выезд на гарадскі цэнтральны стадыён
  • 9.40 – урачыстае распачацце спартыўных спаборніцтваў
  • 10.00-11.00 – скачкі ў даўжыню (хлопцы і дзяўчаты кат. А)
  • 10.00-10.55 – бадмінтон (дзяўчаты кат. В)
  • 10.00-10.55 – настольны тэніс (дзяўчаты кат. А, С)
  • 10.00-11.30 – шашкі (дзяўчаты кат. В)
  • 10.55-11.50 – бадмінтон (дзяўчаты кат. А, С)
  • 10:55-11.50 - настольны тэніс (дзяўчаты кат. В)
  • 11.00-12.00 – скачкі ў даўжыню (хлопцы і дзяўчаты кат. В)
  • 11.30-13.00 – шашкі (дзяўчаты кат. А, С)
  • 11.50-12.55 – бадмінтон (хлопцы кат. А, С)
  • 11.50-12.55 – настольны тэніс (хлопцы кат. В)
  • 12.00-12.25 – бег 60 метраў (хлопцы кат. А, дзяўчаты кат. А, В)
  • 12.00-13.00 – скачкі ў даўжыню (хлопцы і дзяўчаты кат. С)
  • 12.15-12.45 – кіданне мяча (хлопцы кат. С )
  • 12.25-12.50 – бег 100 метраў (хлопцы кат. В, С, дзяўчаты кат. С)
  • 12.45-13.15 – кіданне мяча (хлопцы кат. А)
  • 12.50-13.10 – бег 800 метраў(хлопцы кат. А, дзяўчаты кат. А)
  • 12.55-14.00 – настольны тэніс (хлопцы кат. А, С)
  • 12:55-14:00 – бадмінтон (хлопцы кат. В)
  • 13.15-13.45 – кіданне мяча (хлопцы кат. В)
  • 13.30-13.50 – бег 1000 метраў (хлопцы кат. В, дзяўчаты кат. В)
  • 13.40-13.50 – бег 1000 метраў (дзяўчаты кат. С)
  • 13.45-14.45 – кіданне мяча (дзяўчаты кат. А, В, С)
  • 13.50-14.00 – бег 1500 метраў (хлопцы кат. С)
  • 14.00-15.30 – абед
  • 15.30-19.00 – футбол (хлопцы кат. А, В, С)
  • 15.30-19.00 – валейбол (дзяўчаты ўсіх катэгорый)
  • 15.30-17.00 – шашкі (хлопцы кат. В)
  • 17.00-18.30 – шашкі (хлопцы кат. А, С)
  • 18.30 – узнагароджванне пераможцаў некаторых конкурсаў першых двух дзён
  • 19.45 – вячэра
  • 20.45 – выезд у катэдральную парафію Гродна
  • 21.00 – вячэрнія малітвы (катэдральная парафія Гродна)
  • 21.45 – выезд на начлег у парафію Гродна-Паўднёвы, катэдральную парафію Гродна


23 чэрвеня (Святыня – Тэатр – Стадыён)

  • 7.30-8.30 – сняданак
  • 8.45 – ранішнія малітвы
  • 9.00 – святая Імша (галоўны цэлебрант – біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч)
  • 10.30 – уручэнне ўзнагарод
  • 11.30 – супольны пачастунак і заканчэнне Парафіяды
(AG)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.