Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Жанчыны запрашаюцца на малітву ў Росіцу
Анонсы
12.04.2016 11:46

7 мая жанчыны запрашаюцца на малітву ў санктуарый у Росіцы, на месцы мучанiцкай смерцi благаслаўлёных айцоў марыянаў Юрыя Кашыры i Антонiя Ляшчэвiча.

rПадчас сустрэчы прадугледжаны:

  • адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння
  • святая Імша
  • абед, прыгатаваны па рэцэптах пробашча парафіі Найсвяцейшай Тройцы а. Чэслава Курэчкi МІС
  • канферэнцыя для жанчын
  • вогнішча, кава, няспешнае агляданне квiтнеючага наваколля, сяброўскiя размовы.

Ад’езд з Мiнска – 6.00 (м/р Сухарава), 6.30 (м. Усход). Вяртанне – у той жа дзень прыкладна ў 22.00.

«Без нашай жаночай малітвы свет быў бы значна больш самотны, сумны, бездапаможны, пакінуты ў сваіх цярпеннях. Мы, слабыя жанчыны, у слабасці сваёй часта і шчыра звяртаемся да Бога з малітваю аб дапамозе. Мы просім за сябе, за сваіх родных, блізкіх, далёкіх, за Айчыну – за ўвесь свет! І Бог чуе нашу малітву! Праз малітву жанчын свет асвячаецца, паўстае з грахоў, упрыгожваецца радасцю», – адзначаюць арганізатары.

Падрабязнасцi i запiс:

8044 709 03 01, е-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript (Iрына Лявонаўна)

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.