Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Першы агульнабеларускі сямейны кангрэс пройдзе ў Баранавічах
Анонсы
28.03.2016 10:00

Першы агульнабеларускі сямейны кангрэс на тэму «Прабачэнне і прымірэнне ў сям’і» пройдзе з 13 па 15 мая ў Баранавічах у Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага. Арганізатар кангрэса — Рада па справах сям'і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Аб удзеле просьба паведаміць да канца красавіка.

Запіс па тэлефонах:

+375 29 130 18 54+375 29 130 18 54 а. Пётр Фраштэнга OCD
+375 29 340 77 4 c. Барбара Сайнок
+375 29 588 42 73+375 29 588 42 73 Ірына Мялешка

+375 29 130 18 54

Праграма:

13 мая, пятніца

  • 17.00 — урачыстае адкрыццё
  • 17.30 — уступнае слова Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча
  • 18.00 — святая Імша, якую ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч
  • 19.15 — вячэра
  • 20.30 — прэзентацыя сямейных рухаў

14 мая, суббота

  • 8.00 — сняданак
  • 9.00 – 9.30 — даклад кс. маг. ліц. Андрэя Рылкі: «Хрысціянская антрапалогія і сучасныя канцэпцыі чалавека».
  • 9.45 – 10.15 — даклад дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага SDB: «Касцёл як суб'ект і аб'ект прабачэння»
  • 10.30 – 11.00 — перапынак на каву
  • 11.00 – 12.00 — даклад кс. маг. ліц. Юзэфа Мацёнга: «Прабачэнне і прымірэнне ў Бібліі»
  • 12.30 — св. Імша, якую ўзначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB

15 мая, нядзеля

  • 8.00 — сняданак
  • 9.00 – 11.00 — праца ў групах
  • 11.00 — падсумаванне працы ў групах, дыскусія
  • 12.00 — слова біскупа Пінскай дыяцэзіі Антонія Дзям'янкі — падвядзенне вынікаў кангрэса
  • 12.30 — святая Імша на заканчэнне, якую ўзначаліць біскуп Пінскай дыяцэзіі Антоні Дзям'янка
  • 13.30 — абед

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.