Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Міжканфесійны семінар да 30-годдзя Чарнобыльскай і 5-годдзя Фукусiмскай катастроф запрашае ўдзельнікаў
Анонсы
04.03.2016 14:47

Мiнскi мiжнародны адукацыйны цэнтр імя Й. Рау (пр-т газеты «Правда», 11) запрашае прыняць удзел у мiжканфесiйным семiнары «Жыццё як дар Божы ў эпоху навукова-тэхнiчнай рэвалюцыi i тэхнічных катастроф. Да 30-годдзя Чарнобыльскай i 5-годдзя Фукусiмскай катастроф». Семінар адбудзецца 9 сакавiка.

Удзел у семiнары бясплатны.

Мэта семінара — развіццё рэгіянальнага і еўрапейскага багаслоўска-філасофскага дыялогу па пытаннях экалагічнай этыкі і маралі.

Задачы: асэнсаванне ўрокаў тэхнагенных катастроф сучаснасці (Чарнобыль, Фукусіма), фарміраванне экалагічнай свядомасці ў рэлігійных супольнасцях і ў штодзённым жыцці вернікаў, выхаванне будучага пакалення ў духу салідарнасці пакаленняў ва ўмовах прагрэсіруючага дэфіцыту прыродных рэсурсаў.    

Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Праграма семінара


13.15 – 14.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў. Перапынак на каву

14.00 – 15.30 — пленарнае пасяджэнне, даклады, паведамленні, дыскусія па дакладах

Уступнае слова дырэктара Мінскага МАЦ імя Й. Рау В. Ф. Балакірава

Малітва памяці ліквідатараў і ахвяр Чарнобыльскай катастрофы (аўтар — рабін Грыгорый Котлер)
            
1. Экалогія душы як фундамент класічнага багаслоўя.
Дакл.: протаіерэй Алексій Васін, дацэнт Мінскай духоўнай акадэміі, кандыдат багаслоўя (Беларуская Праваслаўная Царква)

2. Кабала аб Стварэнні.
Дакл.: Грыгорый Абрамовіч, галоўны рабін Рэлігійнага аб’яднання абшчын прагрэсіўнага іўдаізму ў Рэспубліцы Беларусь

3. Жыццё як дар Божы.  
Дакл.: Я. А. Цімафееў, прарэктар Мінскай духоўнай семінарыі (Евангельскія Хрысціяне Баптысты).

15.30 – 16.00 — перапынак на каву

16.00 – 16.45   

Чарнобыль у маім лёсе: сведчанні і ўспаміны сучаснікаў

16.45 – 18.00 – прэзентацыя праектаў «Экалагічнае вымярэнне веры»

С. Юшкевіч. Царква і дзяржава: супрацоўніцтва ў імя будучыні. «Экаідэя» — экалагічны імператыў штодзённасці
Я. А. Цімафееў, А. Г. Лотараў. Міжнародныя і міжканфесійныя экалагічныя праекты ЕХБ. Ад Ёханэсбурга да «Жемчужинки».

18.00 – 18.30 — падвядзенне вынікаў семінара
18.30 — вячэра ў рэстаране «Вестфалія»

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.