Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
«24 гадзіны для Пана»: праграма аднадзённай адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту ў мінскай архікатэдры
Анонсы
02.03.2016 16:13

4-6 сакавіка ў шэрагу касцёлаў Беларусі будзе праходзіць малітоўная акцыя «24 гадзіны для Пана» — аднадзённая адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, прымеркаваная да Года Міласэрнасці.

«Ініцыятыва “24 гадзіны для Пана”, якая праводзіцца ў пятніцу і суботу перад IV нядзеляй Вялікага посту, павінна пашырыцца ў дыяцэзіях, — адзначаецца ў Папскай буле «Misericordiae Vultus». — Многія людзі зноў змогуць скарыстаць з сакрамэнту паяднання, а сярод іх шмат моладзі. Праз гэта яны часта знаходзяць шлях вяртання да Пана, да гарачай малітвы, а таксама знаходзяць сэнс свайго жыцця. З перакананнем зноў паставім у цэнтры сакрамэнт паяднання, бо ён дапамагае нам рэальна пераканацца ў велічы міласэрнасці».

Дата правядзення малітоўнай акцыі ў кожнай з дыяцэзій свая: 4-5 сакавіка акцыя пройдзе ва ўсіх парафіяльных касцёлах Пінскай і Віцебскай дыяцэзій, 5-6 сакавіка акцыя пройдзе ў катэдральным касцёле Магілёва і мінскай архікатэдры.

Праграма адарацыі ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску:

5 сакавіка

  • 8.00 – святая Імша
  • 8.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, Крыжовы шлях
  • 10.00 – адарацыю праводзіць супольнасць «Хатні Касцёл»
  • 12.00 – адарацыю праводзіць дыякан мінскай архікатэдры Мікалай Гракаў
  • 13.00 – адарацыя ў цішы
  • 14.00 – адарацыю праводзіць Легіён Марыі. Фацімскі Ружанец.
  • 15.00 – адарацыю праводзіць рэдакцыя «Ave Maria»
  • 16.00 – адарацыю праводзіць Шанштацкі рух
  • 17.30 – Крыжовы шлях
  • 18.30 – святая Імша
  • 19.30 – прыватная адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 21.00 – пачатак начнога чування моладзі

6 сакавіка

  • 8.00 – благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам

(IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Анонсы

24.03 16:26У Лебедзеве пройдзе сустрэча для юнакоў пра пакліканне да святарства
24.03 12:02Расклад рэкалекцый на Вялікі пост у парафіях Мінска і Мінскага раёна (абноўлена)
24.03 11:19У семінарыі ў Пінску пройдзе з’езд міністрантаў
23.03 10:02Фотавыстаўку Віктара Ведзеня «Дарогі, якімі мы Бога шукаем» прадставяць у сталічным «Доме кіно»
22.03 15:23Засталося пяць месцаў: «Каталіцкі пілігрым» завяршае запіс ахвотных у красавіцкую пілігрымку на Святую Зямлю
22.03 09:47Моладзь Навагрудка запісала відэазапрашэнне на Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі
21.03 16:01У мінскім касцёле на Кальварыі пройдзе прагляд фільма Мэла Гiбсана «Пакуты Хрыстовы»
21.03 15:57У Пальмовую нядзелю ў Гродне адбудзецца працэсія з удзелам каталіцкай моладзі
16.03 10:32Сёстры кармэліткі запрашаюць дзяўчат у Адамавічы на рэкалекцыі
15.03 13:56Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі пройдуць у Навагрудку