Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
У Нясвіжы памоляцца за Мікалая Радзівіла (Сіротку) у 400-ю гадавіну яго смерці
Анонсы
24.02.2016 12:49

26 лютага ў парафіі Божага Цела ў Нясвіжы ў 11.00 пройдзе святая Імша ў 400-ю гадавіну смерці Мікалая Крыштафа Радзівіла (Сіроткі).

Мікалай Радзівіл (Сіротка) быў фундатарам касцёла ў Нясвіжы і іншых святынь у Новым Свержані, Дзераўной, Міры, Чарнаўчыцах.

Пробашч парафіі ў Нясвіжы і парафіяне запрашаюць усіх жадаючых на Імшу ў гонар Мікалая Радзівіла (Сіроткі), каб выказаць удзячнасць Богу за дар гэтага чалавека для Нясвіжа і ўсёй Беларусі.

(IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.