Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Велікапоснае чуванне моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пройдзе 5 сакавіка (+праграма)
Анонсы
01.03.2016 11:27

5 сакавіка ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца велікапоснае чуванне моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Тэма сёлетняга чування — «Міласэрнасці хачу, а не ахвяры» (Мц 9, 13).

rПраграма:

  • 21.30 – рэгістрацыя
  • 22.00 – падрыхтоўка да святой Імшы (катэдра)
  • 22.30 – святая Імша (узначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі)
  • 23.30 – сцэнка (парафія Св. Андрэя, апостала, Нарач)
  • 24.00 – адарацыя (катэдра)
  • 01.00 – Крыжовы шлях (парафія Божага Цела, Нясвіж)
  • 01.45 – сцэнка (парафія Св. Яна Хрысціцеля, Мінск)
  • 02.30 – тэматычная канферэнцыя (кс. Раман Суша)
  • 03.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці (парафія Найсвяцейшай Тройцы, Мінск)
  • 03.30 – пачастунак (кава, гарбата) (катэдра)
  • 04.15 – Песні жальбы (парафія Свв. Сымона і Алены, Мінск)
  • 04.45 – Ружанец (Хвалебная частка) (парафія Св. Андрэя, апостала, і св. Леапольда Багдана Мандзіча, Мінск)
  • 05.30 – благаслаўленне

Неабходна загадзя паведаміць, колькі чалавек з парафіі прыме ўдзел у чуванні. Тэлефон – +375 29 284 38 13  кс. Андрэй Калядка.

(IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.