Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Акцыю «Добры чацвер» арганізоўвае «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
Беларусь
06.02.2016 16:22

З 4 лютага па 4 жніўня 2016 года ў гіпермаркетах «Гиппо» ў Мінску на Гарэцкага, Ракасоўскага і пр. Партызанскім праходзіць акцыя «Добры чацвер». Акцыя накіравана на збор неабходных тавараў для выхаванцаў дзіцячых дамоў і дамоў-інтэрнатаў Мінскай вобласці.

Кожны чацвер з 18.00 да 21.00 два валанцёры будуць стаяць на ўваходзе ў гандлёвы зал і раздаваць улёткі з пералікам тавараў, неабходных дзіцячым дамам. Каля валанцёраў будуць знаходзіцца кошы для збору тавараў.

Валанцёрам, якія жадаюць дапамагчы ў правядзенні дабрачыннай акцыі, тэлефанаваць на нумар 8029 622 19 41 (Наталля).

Дапамагчы выхаванцам дзіцячых дамоў і дамоў-інтэрнатаў Мінскай вобласці можна, набыўшы ў краме і пакінуўшы на выхадзе ў валанцёра ў кошы неабходныя дзецям тавары:

  • падгузнікі;
  • прадметы асабістай гігіены: шампунь, мыла, зубную пасту і шчоткі, вільготныя сурвэткі, туалетную паперу;
  • развіваючыя цацкі і наборы для творчасці: фарбы, алоўкі, фламастары, альбомы для малявання, размалёўкі, наборы для лепкі, мазаікі, пазлы, наборы бісеру.


Акцыя «Добры чацвер» арганізавана пры падтрымцы фонду прападобнай Еўфрасінні Полацкай, брацтва ў гонар Свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага і дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас».

Паводле caritas.by

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.