Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Вуглавы камень беларускай грэка-каталіцкай царквы асвецяць у Лондане
Анонсы
01.02.2016 11:33

7 лютага ў Лондане будзе асвечаны вуглавы камень царквы святога Кірылы Тураўскага і Усіх святых заступнікаў беларускага народа.

Царква будзе пабудавана з дрэва, і гэта будзе першая драўляная царква ў горадзе з часоў вялікага лонданскага пажару 1666 года і першая ў гісторыі беларуская каталіцкая царква за межамі Беларусі.

Удзельнічаць у абрадзе асвячэнне і ў святой Літургіі будуць Апостальскі Нунцый у Вялікабрытаніі арцыбіскуп Антоніо Меніні і іерарх Украінскай каталіцкай епархіі Святой Сям'і ў Лондане.

Затым адбудзецца сустрэча з пачастункам для ўсіх прысутных.

Царква святога Кірылы Тураўскага і Усіх святых заступнікаў беларускага народа — мемарыял ахвярам атамнай катастрофы 1986 года ў Чарнобылі.


Яна размесціцца побач з Марыян Хаўзам — будынкам, з якога пачыналася гісторыя місіі ў 1946 г., насупраць Скарынаўскай бібліятэкі. Архітэктар праекта — малады лонданскі архітэктар кітайскага паходжання Цзыўай Рафаэль Со, які з’яўляецца грэка-католікам і цікавіцца беларускай архітэктурай.

Мерапрыемства адбудзецца 7 лютага ў 10.30 па адрасе: Marian House, Holden Avenue, London, N12 8HY.

(АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.