Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Аплатковая сустрэча ўдзельнікаў пілігрымкі Гродна-Рось пройдзе ў гродзенскай парафіі
Анонсы
01.12.2015 14:38

26 снежня ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца аплатковая сустрэча для ўдзельнікаў пешай пілігрымкі з Гродна ў санктуарый Езуса Журботнага ў Росi.

На сустрэчу запрашаюцца ўсе ўдзельнікі гэтай пілігрымкі і тыя, хто хоча імі стаць.

Сустрэча пачнецца святой Імшой у 19.00 у інтэнцыі ўсіх ахвярадаўцаў і ўдзельнікаў пілігрымкі.

Пасля літургіі, у 20.00, адбудзецца дзяленне аплаткай, якое працягнецца салодкім пачастункам і забавай у дольным касцёле.

Прагучаць калядныя песні і віншаванні са святамі Божага Нараджэння.

Адрас: парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
г. Гродна (Паўднёвы), вул. Цэнтральная, 26.

Падрабязная інфармацыя:

+375 29 784 05 72 кс. Юрый Марціновіч, кіраўнік пілігрымкі Гродна-Рось

(JM)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.