Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рэкалекцыі аб распазнанні паклікання адбудуцца ў гродзенскай семінарыі (+праграма)
Анонсы
30.12.2015 11:37

Рэкалекцыі «Распазнанне паклікання» адбудуцца 3-5 студзеня ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне (вул. Парыжскай Камуны, 1).

На рэкалекцыі запрашаюцца юнакі ад 14-гадовага ўзросту.

Духоўныя практыкаванні пачнуцца 3 студзеня а 17-й гадзіне.

У праграме рэкалекцый запланаваны канферэнцыі, святая Імша, адарацыя, ранішняя і вячэрняя малітвы, магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння, размовы са святарамі і семінарыстамі. Будзе магчымасць сустрэцца са сваімі знаёмымі сябрамі, аднагодкамі ці пазнаёміцца з новымі сябрамі.

Усё гэта дапаможа многім маладым людзям задумацца над сваім жыццём, а асабліва над тым, ці з’яўляецца іх пакліканнем шлях святарства.

Арганізатары просяць паведаміць аб сваім удзеле да 20 снежня бягучага года па тэлефоне 8 0152 77 02 34 ці на адрас Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript .

Праграма рэкалекцый:

3 студзеня

  • 18.00 — прыезд, размяшчэнне
  • 18.30 — вячэра
  • 19.30 — сустрэча, знаёмства
  • 21.30 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 22.30 — падрыхтоўка да сну

4 студзеня

  • 8.00 — пад'ём
  • 8.30 — ранішнія малітвы, Ютрань
  • 9.00 — сняданак
  • 10.00 — канферэнцыя І
  • 11.30 — разважанне над Божым словам у групах (lectio meditatio oratio contemplatio)
  • 12.30 — святая Імша
  • 13.30 — абед
  • 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці + канферэнцыя ІІ
  • 16.30 — праца ў групах
  • 18.00 — вячэра
  • 19.30 — падвядзенне вынікаў
  • 20.30 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 22.00 — падрыхтоўка да сну

5 студзеня

  • 8.00 — пад'ём
  • 8.30 — ранішнія малітвы, Ютрань
  • 9.00 — сняданак
  • 10.00 — канферэнцыя ІІІ
  • 11.30 — агульная сустрэча, падвядзенне вынікаў
  • 12.30 — святая Імша
  • 13.30 — абед
  • 14.30 — заканчэнне, ад'езд


(АлГ), (AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.