Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Студэнты і выпускнікі Катэхетычнага каледжа ў Баранавічах запрашаюцца на аплатковую сустрэчу
Анонсы
30.11.2015 12:31

Студэнты і выпускнікі Катэхетычнага каледжа імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах запрашаюцца на ўжо традыцыйную аплатковую сустрэчу, якая адбудзецца ў каледжы 19 снежня.

Праграма пачнецца святой Імшой у 16.00. Пасля сабраных чакае сустрэча з сябрамі і выкладчыкамі, калядкі і вясёлы вечар. «Кожны ўдзельнік атрымае шмат пазітыўных эмоцый, якіх павінна хапіць на ўвесь год», - абяцаюць арганізатары.

Каб прыняць удзел у аплатковай сустрэчы, пажадана запісацца да 13 снежня па тэл. +375 29 395 10 91 (Алена) або па электроннай пошце Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript .

Паводле catcollege.by

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.