Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мінская парафія Божага Цела запрашае на заканчэнне юбілейнага году з дня нараджэння Св. Тэрэзы ад Езус
Анонсы
13.10.2015 11:47

Урачыстасць з нагоды заканчэння юбілейнага году 500-годдзя з дня нараджэння Cв. Тэрэзы ад Езуса адбудзецца 15 кастрычніка ў капліцы Маці Божай Шкаплернай.

 Вернікі запрашаюцца на Святую Імшу, якая будзе праходзіць а 19:00 па адрасе: вул. Герасіменкі 6/1 у Мінску.

 Святую Імшу ўзначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.

Святая Тэрэза нарадзілася ў Авіле ў 1515 годзе. У дзяцінстве марыла стаць мучаніцай  за веру.

Маючы 20 гадоў, уступіла ў кляштар кармэлітанак і, ідучы за натхненнем. Божым, зрэфармавала свой ордэн, заснаваўшы 32 кляштары.

15 кастрычніка (чацвер): успамін Святой Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла.

а. Сяргей Трысцень OCD (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.