Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Душпастырства «OPEN» у Гродне запрашае моладзь на фармацыйныя сустрэчы
Анонсы
10.09.2015 10:06

Душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі г. Гродна «OPEN» запрашае моладзь да актыўнага ўдзелу ў фармацыйных сустрэчах, якія рэгулярна праходзяць пры касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі ў Гродне (вул. Маладзёжная, 2а).

Праграма сустрэч, якія будуць адбывацца на працягу ўсяго навучальнага года:

Панядзелак
20.00 – сустрэча біблейскай групы «Effata»

Аўторак
20.00 –  сустрэча дабрачыннай групы «Воскресенье»

Серада
20.00 – сустрэча музычнай групы

Чацвер
19.15 – святая Імша
20.00 – агульная сустрэча душпастырства «OPEN»

Пятніца
19.30 – малітоўная група «Caritas Dei»

Душпастыр моладзі кс. Антоні Грэмза запрашае на сустрэчы моладзь Гродна, якая вучыцца або працуе, а таксама тых маладых людзей, якія прыбываюць у Гродна на вучобу ці працу.

(JM)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.