Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
19 верасня ў Слоніме пройдзе XI турнір па футболе «Памяці св. Яна Паўла ІІ» (+праграма)
Анонсы
17.09.2015 10:39
19 верасня ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Слоніме пройдзе XI турнір па футболе, прысвечаны памяці св. Яна Паўла ІІ. Да ўдзелу ў турніры запрашаюцца каманды з рыма-каталіцкіх парафій з усёй Беларусі.
 
Прaграма турнiру

19 верасня, субота
  • 7.30-8.50 – прыезд каманд (касцёл Беззаганнага Зачацця Насвяцейшай Панны Марыі, Слонім, вул. Першамайская, 11)
  • 09.00 – святая Iмша (касцёл Беззаганнага Зачацця Насвяцейшай Панны Марыі)
  • 10.00 – хроніка турніру (відэаагляд)
  • 10.30 – футбол (пачатак спаборніцтваў на групавой стадыі, стадыён “Белтрансгаз”)
  • 13.30-14.00 – абед
  • 14.00-17.30 – футбол (фінальныя гульні, ад 1 да 16 месца, стадыён  “Белтрансгаз”)
  • 18.00 – уручэнне ўзнагарод
  • 18.30 – вячэра (гімназія № 6 г. Слоніма)
  • 19.00 – заканчэнне турніру
 
Узрост гульцоў — ад 17 да 30 гадоў. Максімальная колькасць удзельнікаў ад адной парафіі не павінна перавышаць 10 чалавек.
 
Падчас гульні на полі можа знаходзіцца 4 палявых гульца і адзін галкіпер. Замены магчымыя ў неабмежаванай колькасці. Гульня пройдзе па сістэме: два таймы па 10 хвілін. Жараб’ёўка падзеліць усе каманды на дзве групы.
 
 
У заяўцы кожнай каманды можа знаходзіцца толькі адзін футбаліст-прафесіянал (футбаліст ва ўзросце да 30 гадоў, які гуляе ў лігах Беларусі па футболе (вышэйшая ліга (дублюючы склад), 1-я ліга, 2-я ліга, чэмпіянат вобласці) або міні-футболе (вышэйшая ліга, 1-я ліга, чэмпіянат вобласці).
 
 
За невыкананне патрабаванняў камандзе будзе залічана тэхнічная параза 5:0. Калі парушэнні будуць фіксавацца і ў наступных гульнях, то ў наступных турнірах каманда будзе дыскваліфікавана.
 
Усе матчы пройдуць на полі са штучным пакрыццём стадыёна «Белтрансгаз» (чатыры пляцоўкі 20x40м). Удзельнікі турніру на час спаборніцтваў будуць забяспечаны харчаваннем, таксама прадугледжана спартыўна-забаўляльная праграма. 
 
Увага! Для рэгістрацыі кожная каманда павінна запоўніць заяўку ў электронным выглядзе і да 13 верасня выслаць яе на адрас арганізатараў Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript .
 
Падчас непасрэднай рэгістрацыі ў дзень спаборніцтваў кожны ўдзельнік каманды павінен мець пры сабе пашпарт або яго ксеракопію.
 
Тэлефон для даведак: +375 29 319 54 65 Velcom, +375 33 624 35 22 MTS 

Кс. Артур Малафей, арганізатар турніру

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.