Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Музычная майстэрня» ў Івянцы чакае новых удзельнікаў
Анонсы
16.07.2015 12:16

Як і ў мінулыя гады, Малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы папярэднічае «Музычная майстэрня» для касцёльных хораў, кантараў і ўсёй зацікаўленай у касцёльнай музыцы моладзі. Майстэрню будуць праводзіць Ян Паспяшальскі, Зоф’я Сакалоўская і запрошаныя імі музыканты з Польшчы.

Сустрэча адначасова мае рэкалекцыйны характар.

Спецыяльным госцем як майстэрні, так і сустрэчы моладзі ў гэтым годзе будзе гурт 4В, які расшыфроўваецца як «Божая банда былых бандытаў».

Гурт з такой незвычайнай назвай складаюць людзі, якія калісьці мелі не вельмі светлае мінулае. Гэта былыя вязні і наркаманы, якім атрымалася вырвацца з «цемры свайго жыцця» і якія сёння даюць сведчанне свайго вызвалення праз музыку.

«Майстэрня» пачнецца 20 ліпеня святой Імшой у 18.00 (рэгістрацыя — з 16.00), а скончыцца сустрэчай моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, на якой прадугледжаны выступ удзельнікаў «майстэрні».

Асаблівасці:

  • удзел у «майстэрні» з’яўляецца бясплатным;
  • пражыванне прадугледжана пры кляштары францішканаў і ў дамах парафіян. Трэба мець з сабою карымат і спальны мяшок;
  • для ўдзельнікаў прадугледжана харчаванне на працягу дня;
  • лекцыі будуць перакладацца на беларускую мову;
  • просьба ад арганізатараў узяць з сабою спеўнікі, нататнікі і музычныя інструменты.

Увага: «майстэрня» прадугледжвае інтэнсіўную працу і лекцыі, таму просьба дэлегаваць выключна тых людзей, якія сапраўды зацікаўленыя ў касцёльным спеве і якія ўжо маюць пэўны вопыт супольнага спеву ў хоры ці іншых групах (у мінулыя гады быў недахоп у мужчынскіх галасах).

Просьба як найхутчэй паведаміць аб удзеле па тэлефонах:

+375 29 551 66 42+375 29 551 66 42
+375 17 72 490 42+375 17 72 490 42 (а. Лех Баханэк OFMConv)

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.