Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне запрашае на вучобу
Анонсы
26.06.2015 10:08

Як штогод, Вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне чакае новых кандыдытаў. Працэс падрыхтоўкі да святарства ў гродзенскай семінарыі працягваецца 7 гадоў. Першыя два гады прысвечаны вывучэнню філасофскіх прадметаў і моваў, наступныя чатыры - вывучэнню ў асноўным прадметаў тэалагічнага накірунку.

Акрамя інтэлектуальнай падрыхтоўкі і духоўнага фарміравання, прадугледжана літургічная практыка на парафіях. Пасля 5 курсу, перад прыняццем дыяканскага пасвячэння, прадугледжаны 1 год літургічна-душпастырскай практыкі ў вызначанай выхаваўцамі парафіі. Пасля заканчэння 7-гадовай фармацыі кандыдат мае права звяртацца да біскупа з просьбай удзялення яму прэзбітэрскага пасвячэння.

Прыём дакументаў адбываецца ў рэктараце семінарыі кожны дзень акрамя нядзеляў і урачыстасцяў па папярэднім запісе:

Адрас:
Белaрусь, Гродна 230025
вул. Парыжскай Камуны, 1
Вышэйшая духоўная семінарыя

Е-mail:
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript

Тэлефон:
(8 0152) 77 02 34


Кандыдаты ў семінарыю павінны прадставіць наступныя дакументы:

  • уласнаручна напісаная заява аб прыняцці ў семінарыю з матывацыяй свайго рашэння
  • аўтабіяграфія (уласнаручна напісаная)
  • атэстат аб сярэдняй адукацыі або дыплом аб заканчэнні іншай навучальнай установы
  • пасведчанне аб сакрамэнце хросту
  • пасведчанне аб сакрамэнце канфірмацыі
  • пасведчанне аб удзеле ў катэхезе
  • характарыстыка ад пробашча
  • медыцынская даведка для паступлення ў ВНУ
  • пашпарт і яго ксеракопія (старонкі 31-33)
  • ваенны білет (прыпісное пасведчанне) і яго ксеракопія
  • 4 фотаздымкі (3х4 см).


Для паступлення на навучальны год 2015/2016 неабходна з’явіцца ў семінарыю 27 ліпеня. Уступны экзамен пачынаецца ў 10.00. Падчас уступнага экзамену кандыдат павінен паказаць свае веды па асноўных тэмах з катэхізіса і актуальнага жыцця Каталіцкага Касцёла.

Больш інфармацыі аб жыцці гродзенскай семінарыі можна знайсці на яе афіцыйнай старонцы — wsd.grodnensis.by.

Кс. д-р Раман Рачко, рэктар

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.