Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Браславе пройдзе Х Дыяцэзіяльная cустрэча моладзі
Анонсы
21.07.2015 12:44

З 29 ліпеня па 1 жніўня ў Браславе (Віцебская дыяцэзія) адбудзецца Х Дыяцэзіяльная cустрэча моладзі. Падобна як некалькі апошніх гадоў, моладзь будзе сустракацца ў дзвюх групах: малодшая (10-11 класы) і старэйшая (пасля школы).

У праграме прадугледжаны катэхезы на тэму “Паслухмяныя Богу”, святая Імша, споведзь, размовы, канцэрт хрысціянскага гурта “Рыбы”, які многім запомніўся з мінулай сустрэчы.

Запрашаецца моладзь Віцебскай дыяцэзіі, а таксама іншых дыяцэзій.

Абавязковая рэгістрацыя ўдзельнікаў адбываецца да 26 ліпеня па тэлефонах:

с. Таццяна +375 (29) 558 46 25
с. Наталля +375 33 677 50 81
а. Станіслаў +375 29 710 50 37

Праграма сустрэчы моладзі


29 ліпеня

  • 12.00 – рэгістрацыя + абед 
  • 15.00 – катэхеза І 
  • 16.00 – святая Імша 
  • 17.30 – катэхеза ІІ 
  • 19.00 – вячэра 
  • 20.00 – размеркаванне на начлег

30 ліпеня

  • 08.00 – сняданак 
  • 09.00 – ранішняя малітва 
  • 10.00 – катэхеза ІІІ 
  • 11.00 – катэхеза ІV
  • 13.00 – святая Імша 
  • 14.00 – абед 
  • 15.00 – 17.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці, адарацыя, споведзь 
  • 17.00 – праца ў групах 
  • 18.00 – вячэра
  • 19.30 – канцэрт хрысціянскага гурта “Рыбы”

31 ліпеня

  • 08.00 – сняданак 
  • 09.00 – ранішняя малітва 
  • 10.00 – катэхеза V
  • 11.00 – катэхеза VІ
  • 13.00 – святая Імша 
  • 14.00 – абед
  • 15.00 – 17.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці, адарацыя, споведзь 
  • 17.00 – праца ў групах 
  • 18.00 – вячэра
  • 20.00 – малітва на заканчэнне дня, споведзь 

1 жніўня

  • 08.00 – сняданак 
  • 09.00 – ранішняя малітва 
  • 10.00 – катэхеза VІІ
  • 11.00 – святая Імша 
  • 12.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту 
  • 13.00 – абед, заканчэнне

 

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.