Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ігнацыянскія рэкалекцыі з а. Юзафам Аўгустынам SJ пройдуць у Навагрудку
Анонсы
30.05.2015 00:56

21-27 чэрвеня ў Навагрудку ў Доме сясцёр назарэтанак адбудуцца ігнацыянскія рэкалекцыі (першы тыдзень) з а. Юзафам Аўгустынам SJ. Запрашаюцца свецкія вернікі, кансэкраваныя асобы і святары.

Рэкалекцыі праходзяць ў сціслым маўчанні, кожны дзень адбываецца размова з духоўным кіраўніком.

Больш падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефоне або электроннай пошце:

 
+375 29 637 55 14, +375 33 687 29 02, Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript кс. Тадэвуш Крыштопік

Айцец Юзаф Аўгустын – езуіт, выкладчык Акадэміі Ignatianium у Кракаве (Польшча), вядомы рэкалекцыяніст, духоўны кіраўнік, аніматар ігнацыянскіх рэкалекцый, аўтар шматлікіх кніг па духоўным жыцці і хрысціянскай педагогіцы.

Апублікаваў больш за 50 уласных кніг і каля 300 артыкулаў па хрысціянскай педагогіцы, духоўнасці і катэхетыцы. Найважнейшыя тэмы, якія ўздымаюцца ў яго працах, - школа малітвы, уводзіны ў сакрамэнтальнае жыццё, духоўнае распазнанне, выхаванне да жыцця ў сям’і, праблемы моладзі, святарская фармацыя, выхаванне да цэлібату.

Яго кнігі перакладзены на рускую, чэшскую, славацкую, украінскую мовы.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.