Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага аб’яўляе набор на новы навучальны год
Анонсы
28.05.2015 11:00

Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах аб’яўляе набор студэнтаў на новы навучальны год 2015/2016.

Сёлета навучальная ўстанова прапануе чатыры спецыялізацыі:

1) Катэхетыка: прадугледжана для тых, хто жадае пасля заканчэння ўстановы працаваць у парафіях у якасці катэхета (выкладчыка катэхізіса). Студэнты гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць паглыбленага навучання ў галіне тэарэтычных асноваў і практычных метадаў катэхізацыі, якія існуюць у Каталіцкім Касцёле.

2) Агульная тэалогія: прадугледжана для тых, хто не мае намеру працаваць катэхетамі. Гэтая спецыялізацыя разлічаная на людзей, якія жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію. Акрамя гэтага, студэнты маюць магчымасць удасканаліць свае веды ў галіне рэлігійнага аспекту гуманітарных навук.

3) Сямейнае кансультаванне: прадугледжана для тых, хто жадае на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных пытанняў звязаных з сужэнскім і сямейным жыццём вернікаў.

4) Кансультаванне ў галіне залежнасцяў: прадугледжана для тых, хто жадае на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных праблем, звязаных з залежнасцямі і сузалежнасцю сярод вернікаў.

Прымаюцца асобы ад 18 гадоў. Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (з верасня па чэрвень уключна) па завочнай форме ў першую і трэцюю суботу і нядзелю месяца.

Уступны экзамен для абітурыентаў

29 жніўня ў 11.00 — першы тур
5 верасня ў 11.00 — другі тур

Спіс неабходных дакументаў на паступленне можна знайсці тут
Падрабязная інфармацыя па тэлефонах: +375 (0163) 57 93 14 +375 29 513 57 92+375 29 513 57 92 (МТС) Факс: +375 (0163) 57 93 07 E-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript

Паводле catcollege.by

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.