Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Велікапосныя рэкалекцыі онлайн
Анонсы
02.03.2015 14:52

Для вернікаў, якія з-за хваробы ці па іншых сур’ёзных прычынах не могуць прыняць удзел у велікапосных рэкалекцыях у сваіх парафіях, партал Catholic.by прапануе прамыя трансляцыі рэкалекцый з мінскай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ.

r

Рэкалекцыі будзе праводзіць кс. Андрэй Рылка - дырэктар Катэхетычнага каледжа імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах, канцлер курыі Пінскай дыяцэзіі.

Расклад:

  • 6 сакавіка (пятніца), 19.00 – Крыжовы шлях, рэкалекцыйная навука, набажэнства
  • 7 сакавіка (субота), 19.00 – святая Імша з рэкалекцыйнай навукай
  • 8 сакавіка (нядзеля), 12.00 – святая Імша з рэкалекцыйнай навукай

Трансляцыі можна будзе глядзець на партале Catholic.by, сайце парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ jan.by ці на канале UStream.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.