Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
21 лютага адбудзецца аўтобусная пілігрымка ў Росіцу
Анонсы
29.01.2015 13:58

21 лютага ў росiцкiм санктуарыi ў чарговы раз пройдзе ўрачыстае ўшанаванне гадавiны мучанiцкай смерцi пакутнікаў росіцкай зямлі — благаслаўлёных Юрыя Кашыры i Антонiя Ляшчэвіча.

З гэтай нагоды айцы марыяне з мiнскай парафii Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыi запрашаюць у аўтобусную пiлiгрымку ў Росiцу, якая распачнецца выездам 21 лютага ў 6.00 з мікрараёна Сухарава i ў 6.30 ад ст. м. Усход.

Лютаўская пілігрымка ў Росіцу ладзіцца штогод. У ёй прымаюць удзел айцы марыяне, вернiкi з розных куткоў Беларусi, дыяцэзіяльныя святары, прадстаўнікі грэка-каталіцкага духавенства, сёстры эўхарысткі і інш.

Росіцкія пакутнікі айцы марыяне Юрый Кашыра і Антоній Ляшчэвіч разам з жыхарамі ваколіц прынялі мучаніцкую смерць ад рук фашысцкіх захопнікаў у лютым 1943 года.

Даведкi i запiс па тэл. +375 44 70 90 301 або праз е-mail Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript (Iрына).

А. Андрэй Сідаровіч MIC

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.