Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
IX Нацыянальная пілігрымка сем’яў адбудзецца 12 верасня (+праграма) |
Анонсы
|
11.09.2015 22:31 |
IX Нацыянальная пілігрымка сем’яў адбудзецца 12 верасня да Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка).
Адпаведнае рашэнне было прынята падчас сустрэчы Рады па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, якая прайшла 29 снежня ў Душпастырскім цэнтры ККББ.
IX Нацыянальная пілігрымка сем’яў пройдзе пад дэвізам «Любоў – нашае пакліканне. Сям'я, якая жыве ў паўнаце». Гэта дэвіз Сусветнай сустрэчы сем’яў з удзелам Папы Францішка, якая адбудзецца з 22 па 27 верасня ў Філадэльфіі (ЗША). Праграма Нацыянальнай пілігрымкі сем’яў: - 10.00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў
- 10.30 – прывітанне ўдзельнікаў
- 11.00 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і святы Ружанец
- 12.00 – урачыстая святая Імша і аднаўленне сужэнскіх абяцанняў
- 13.30 – абед
- 14.30 – канферэнцыя
- 15.00 – інсцэніроўка
- 15.30 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
- 16.00 – заканчэнне
(AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.