Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пройдзе аплатковая сустрэча ўдзельнікаў пілігрымкі «Гродна – Рось»
Анонсы
27.11.2014 15:29

26 снежня ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца аплатковая сустрэча для ўдзельнікаў пешай пілігрымкі з Гродна ў санктуарый Езуса Журботнага ў Росі. На сустрэчу запрашаюцца ўсе ўдзельнікі гэтай пілігрымкі і тыя, хто хоча імі стаць.

Праграма:

18.30 — супольны спеў калядак
19.00 — святая Імша ў інтэнцыі ўсіх ахвярадаўцаў і ўдзельнікаў пілігрымкі
20.00 — дзяленне аплаткай, салодкі пачастунак у дольным касцёле.
 
Таксама ў праграме будуць калядныя песні і віншаванні са святамі Божага Нараджэння.

Адрас:
пар. Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, г. Гродна (Паўднёвы), вул. Цэнтральная, 26.

Падрабязная інфармацыя:
+375 29 784 05 72   кс. Юрый Марціновіч

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.