Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Пінску пройдзе фармацыйная сустрэча міністрантаў (абноўлена)
Анонсы
27.10.2014 15:00

З 28 па 30 кастрычніка ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску адбудзецца фармацыйная сустрэча міністрантаў Пінскай дыяцэзіі ва ўзросце ад 13 гадоў. Удзельнікі будуць мець магчымасць бліжэй пазнаёміцца з разнастайнымі аспектамі літургічнай службы, адчуць рытм жыцця семінарыстаў, весела і пазнавальна правесці час.

Праграма сустрэчы

28 кастрычніка

13.00 – арганізацыйная сустрэча
14.00 – абед
15.00 – спартыўнае спаборніцтва
16.00 – перапынак, кава
16.30 – падрыхтоўка да літургіі
18.00 – Ружанец
18.30 – святая Імша
19.15 – вячэра
20.00 – прагляд і абмеркаванне кінафільма пра Яна Паўла ІІ
21.30 – вячэрнія малітвы. Магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння ці размовы са святаром
22.00 – адпачынак

29 кастрычніка

08.00 – пад’ём
08.30 – ранішнія малітвы
09.00 – сняданак
09.30 – канферэнцыя
10.30 – перапынак, кава
11.00 – літургічная практыка
13.00 – абед
14.00 – экскурсія ў сядзібу і святыню князёў Скірмунтаў
17.00 – перапынак, кава
18.00 – Ружанец
18.30 – святая Імша
19.15 – вячэра
20.00 – прагляд і абмеркаванне кінафільма пра Яна Паўла ІІ
21.30 – вячэрнія малітвы. Магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння ці размовы са святаром
22.00 – адпачынак

30 кастрычніка


08.00 – пад’ём
09.00 – святая Імша
10.00 – сняданак
10.30 – літургічная практыка
11.30 – перапынак, кава
12.00 – падвядзенне вынікаў сустрэчы. Уборка пакояў
13.00 – абед. Развітанне

Арганізатары просяць, каб кожны ўдзельнік сустрэчы ўзяў з сабой міністранцкую комжу і спартыўнае адзенне.

Таксама ўсіх жадаючых прыняць удзел у гэтай фармацыйнай сустрэчы просяць загадзя патэлефанаваць на нумар:

+375 16 532 31 57
+375 29 523 51 53

або напісаць на электронную пошту: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript .

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.