Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
У Пінску пройдуць святкаванні 100-годдзя нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка |
Анонсы
|
25.10.2014 18:12 |
25 кастрычніка ў катэдральнай базыліцы Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску адбудуцца ўрачыстасці, завяршаючыя Год кардынала Казіміра Свёнтка.
У гэты дзень сталіца Пінскай дыяцэзіі прывітае таксама дэлегатаў супольнасцяў Жывога Ружанца з усяго рэгіёна з нагоды Кангрэсу святога Ружанца, які ў кастрычніку гг. праходзіць ва ўсіх дыяцэзіях краіны.
Акрамя таго, 25 кастрычніка ў Пінск прыбудуць шматлікія пілігрымы з усіх парафій Беларусі ў межах VIII Міждыяцэзіяльнай пілігрымкі сем’яў.
Праграма святкавання
10.45 – прывітанне пілігрымаў і дэлегацый (катэдральная базыліка) 11.00 – ружанцовае набажэнства пад кіраўніцтвам супольнасцяў Жывога Ружанца Пінскай дыяцэзіі 11.45 – святая Імша 13.30 – малітва ў крыпце каля гробу кардынала Казіміра Свёнтка 13.40 – адкрыццё фотавыставы, прысвечанай жыццю і дзейнасці кардынала 14.00 – сустрэча ў комплексе былога кляштара францішканаў 15.00 – канферэнцыя для ўдзельнікаў Міждыяцэзіяльнай пілігрымкі сем’яў (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.