Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Выйшаў каляндар 2015 «Каталіцкія святыні Беларусі» ад Catholic.by
Беларусь
17.09.2014 11:24
Дарагія карыстальнікі Catholic.by! Прадстаўляем вашай увазе наш спецыяльны праект — каляндар на 2015 год «Каталіцкія святыні Беларусі».

 

Наш каляндар — гэта:

Прыгожыя фотаздымкі беларускіх святыняў, а таксама цікавая інфармацыя аб кожнай з іх

 

 

Упершыню — змешчаная на кожнай старонцы інфармацыя пра каталіцкія традыцыі, якія павінен ведаць кожны католік

  

Вялікія лічбы і зручная каляндарная сетка, у якой ёсць месца для запісаў

 

 

Добрая паліграфічная якасць выдання

 

 

Спадзяёмся, гэты каляндар стане добрым упрыгожаннем для вашага дома, а таксама цікавым і карысным падарункам для вашых сяброў. Няхай жа старонка за старонкай, месяц за месяцам і святыня за святыняй гэтае выданне будзе напамінам аб любові да Бога і да нашай бацькаўшчыны.

З найлепшымі пажаданнямі.
Рэдакцыя інтэрнэт-партала Catholic.by


Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.