Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Аб’яўлены набор на навучанне на Курсах сямейнага жыцця ў Гродне
Анонсы
06.06.2014 06:19
Курсы сямейнага жыцця ў Гродне распачынаюць чарговы навучальны 2014/2015 год. Запрашаюцца ўсе жадаючыя на лекцыі па асновах праўды веры і хрысціянскай сям’і. Лекцыі ў 2014/2015 навучальным годзе будуць праходзіць у айцоў рэдэмптарыстаў па адрасе: Гродна, вул. Курчатава, 20 (Дзевятоўка).

Усе ахвотныя могуць атрымаць дадатковую інфармацыю і запісацца па тэлефоне:

+375295884273 Ірына Мялешка

Мэта і задачы навучання на курсах:
  1. Мэтай курса з’яўляецца падрыхтоўка кваліфікаваных спецыялістаў для працы ў сямейных кансультацыях.
  2. Працаўнікі сямейных кансультацый павінны ўмець падтрымліваць і дапамагаць праблемным сем’ям, напрыклад, з праблемамі алкагалізму, з дзецьмі-інвалідамі, сем’ям, якія знаходзяцца ў крызісе ці якім пагражае развод, адзінокім маці і г.д. Менавіта таму ў праграме навучання прысутнічае шмат прадметаў па псіхалогіі і практычных заданняў.
  3. Асобы, якія працуюць у кансультацыях, павінны быць практыкуючымі католікамі, таму ў праграме ёсць асноўныя прадметы па тэалогіі і этыцы.
  4. Курс дапаўняе атрыманне грунтоўных ведаў на тэму натуральнага метаду распазнання плоднасці.
  5. Заканчэнне курса навучання будзе падставай для атрымання кананічнай місіі ў працы з сем’ямі ў каталіцкіх сямейных кансультацыях.

Рада па справах сям’і пра  KKББ
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.