Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Гродзенскай дыяцэзіі адзначаць Дзень бацькі
Анонсы
24.04.2014 10:13

1 чэрвеня ў Гродзенскай дыяцэзіі будзе адзначацца Дзень бацькі. Галоўныя ўрачыстасці пройдуць у санктуарыi Маці Божай Яснагорскай на Узгорку надзеі ў Капцёўцы. Таксама ў іншых касцёлах дыяцэзіі адбудзецца малітва за ўсіх бацькаў, у тым ліку тых, якія ўжо адышлі ў вечнасць.

Па традыцыі ў гэты дзень вырушыць пешая пілігрымка з гродзенскай парафіі Маці Божай Анёльскай (францішканскі касцёл) на ўрачыстасці ў Капцёўцы. Да ўдзелу ў пілігрымцы запрашаюцца бацькі і хлопцы, каб маліцца за свае сем’і.

Праграма пілігрымкі і ўрачыстасці ў Капцёўцы:

7.00 – Імша на пачатак пілігрымкі ў францішканскім касцёле ў Гродне
8.00 – пілігрымы вырушаць у санктуарый
12.00 – прывітанне пілігрымаў на Узгорку надзеі ў Капцёўцы
12.00-13.00 – адпачынак, гарбата
13.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
13.15 – канферэнцыя
14.00 – Крыжовы шлях вакол святыні
15.00 – Імша ў інтэнцыі жывых і спачылых бацькаў дыяцэзіі
16.30 – заканчэнне

Падрабязная інфармацыя ў кусташа санктуарыя кс. Міхала Ластоўскага, тэл. + 375 33 655 44 22.

(JM)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.