Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У санктуарыі ў Капцёўцы пройдуць галоўныя ўрачыстасці Дня маці (абноўлена)
Анонсы
24.04.2014 10:08

4 мая ў Гродзенскай дыяцэзіі будзе адзначацца Дзень маці. Галоўныя ўрачыстасці пройдуць у санктуарыi Маці Божай Яснагорскай на Узгорку Надзеі ў Капцёўцы. Таксама ў іншых касцёлах дыяцэзіі адбудзецца малітва за ўсіх маці, у тым ліку тых, якія ўжо адышлі ў вечнасць.

Праграма святкавання Дня маці ў санктуарыi Маці Божай Яснагорскай

13.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
13.15 – канферэнцыя
14.00 – Крыжовы шлях вакол святыні
15.00 – Імша ў інтэнцыі жывых і спачылых маці дыяцэзіі
16.30 – заканчэнне

Па традыцыі ў гэты дзень на ўрачыстасці ў Капцёўку вырушыць пешая пілігрымка з гродзенскай парафіі Маці Божай Анёльскай (францішканскі касцёл). Да ўдзелу запрашаюцца маці і дзяўчаты, каб маліцца за свае сем’і.

Праграма пілігрымкі

7.00 – Імша на пачатак пілігрымкі ў францішканскім касцёле
8.00 – пілігрымы вырушаць у санктуарый
12.00 – вітанне пілігрымаў на Узгорку надзеі ў Капцёўцы
12.00-13.00 – адпачынак, гарбата

Падрабязная інфармацыя ў кусташа санктуарыя кс. Міхала Ластоўскага, тэл. + 375 33 655 44 22.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.