Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Нарачы ўрачыста адзначаць падзею кананізацыі Яна Паўла ІІ
Анонсы
07.04.2014 09:24

У межах падрыхтоўкі да кананізацыі Папы Яна Паўла ІІ у парафіі Св. Андрэя, апостала, у Нарачы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) будзе праведзены конкурс малюнкаў для дзяцей, у бібліятэцы арганізавана выстава кніг Вялікага Папы, непасрэдна перад кананізацыяй адбудзецца Трыдуум з благаслаўлёным Янам Паўлам ІІ. 4 мая адбудзецца Імша-падзяка за кананізацыю Вялікага Папы, якую будзе цэлебраваць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

Таксама 4 мая ў парафіі адбудзецца традыцыйны конкурс выпечкі “папскіх пірожных” і выступленне даўніх сяброў нарачанцаў фальклорнага калектыву “Паазер’е”.

План духоўнай падрыхтоўкі вернікаў нарачанскай парафіі да кананізацыі благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ

Трыдуум з благаслаўлёным Янам Паўлам ІІ: разважанні над духоўнай спадчынай Вялікага Папы (перад вячэрняй святой Імшой)

24 красавіка, чацвер

18.00  - “Гісторыя святарскага паклікання”( разважанні над вытрымкамі з кнігі Яна Паўла ІІ “Дар і таямніца” )

25 красавіка, пятніца

18.00 -  “Калі хочаш знайсці крыніцу, мусіш ісці пад гару супраць плыні...”(знаёмства з паэтычнай спадчынай Яна Паўла ІІ )

26 красавіка, субота


18.00 -  “Я вучуся ў Яго” (моладзь нарачанскай парафіі пра ролю прыкладу Яна Паўла ІІ у сваім жыцці)

27 красавіка, нядзеля, дзень кананізацыі благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ


пасля святой Імшы ў 10.30 – працэсія да помніка Яна Паўла ІІ, малітва ля помніка як выраз удзячнасці Богу за кананізацыю і за дар Пантыфікату Вялікага Папы.

Пілігрымка нарачанскіх вернікаў на кананізацыю благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ.

Арганізацыя ў парафіяльнай бібліятэцы выставы кніг Яна Паўла ІІ.

Выстава дзіцячых малюнкаў  “Як малы, так і вялікі можа быць святым”.

Фотавыстава “Кананізацыя благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ вачыма нарачанскіх пілігрымаў”.

4 мая, нядзеля

10.00 - конкурс выпечкі “папскіх пірожных”

10.30  - канцэрт  у гонар святога Яна Паўла ІІ заслужанага аматарскага фальклорнага калектыву “Паазер’е”

11.00 - святая Імша-падзяка за кананізацыю благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ (узначаліць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці)    

Паводле naracz.na.by

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.