Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святыя Імшы на беларускай мове распачынаюцца ў Варшаве
Анонсы
31.10.2013 10:43

У новым навучальным годзе для моладзі з Беларусі, якая знаходзіцца ў Варшаве, пачынаюцца Імшы на беларускай мове і традыцыйныя сустрэчы. Бліжэйшая Імша адбудзецца 3 лістапада, яе будзе цэлебраваць кс. Ірэнэюш Копач, які больш за 20 гадоў з’яўляецца душпастырам супольнасці «Каштоўная пярліна» ў мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены.

Імша пачнецца ў 14.30 у кляштары айцоў дамініканаў на Служаве (вул. Дамініканская, 2).

У гэтым годзе беларусаў у Варшаве чакае некалькі зменаў. У сувязі з тым, што а. Віталь Сапега ОР, які цэлебраваў Імшу цягам мінулага года, вярнуўся на працу ў Віцебск, Імшу на беларускай мове будзе цэлебраваць а. Кшыштаф Рушэль, які раней у Кракаве таксама быў душпастырам беларусаў і жыве ў кляштары на Служаве. З гэтай прычыны сустрэчы будуць адбывацца там.

Да ўдзельнікаў звяртаюцца з просьбай прыйсці раней, каб годна падрыхтавацца да літургіі. Сустрэча а 14.15 ля ўваходу ў кляштар. У выпадку спазнення просьба тэлефанаваць +48 536 948 025

Як заўсёды, пасля Імшы адбудзецца інтэграцыйная сустрэча, таму ўдзельнікаў заахвочваюць прынесці нешта да гарбаты, а таксама запрасіць з сабой сяброў і знаёмых.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.