Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Лепелі пройдзе ІІ Чэмпіянат па міні-футболе сярод святароў
Анонсы
20.11.2013 13:24

25 лістапада ў Лепелі (Віцебская дыяцэзія) пройдзе ІІ Чэмпіянат па міні-футболе сярод каталіцкіх святароў Беларусі. Сярод удзельнікаў чэмпіянату — каманды з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Віцебскай, Гродзенскай і Пінскай дыяцэзій. У турніры прыме ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Да ўдзелу запрашаюцца таксама ўсе жадаючыя святары і кансэкраваныя асобы Беларусі.

Папярэдні план спаборніцтваў:

  • 12.30 — святая Імша ў парафіі св. Казіміра ў Лепелі
  • 14.00 - 18.00 — матчы ў спартыўнай зале
  • 18.30 — цырымонія ўзнагароджвання і закрыццё чэмпіянату

І Чэмпіянат па міні-футболе сярод святароў Беларусі адбыўся ў лістападзе 2012 г. у Лідзе, у ім перамагла каманда святароў з Гродзенскай дыяцэзіі.

З 24 па 28 лютага Беларусь прыме VIII Чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод каталіцкіх святароў. 

Падрабязная інфармацыя адносна чэмпіяната ў Лепелі па тэлефоне:

+375 29 551 03 76 кс. Андрэй Аніскевіч, пробашч парафіі св. Казіміра ў Лепелі 

+375 29 637 07 17 кс. Павел Салабуда

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.