Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Мінску адбудзецца сустрэча для тых, хто цікавіцца дамініканскай харызмай
Анонсы
26.06.2013 13:52

Дамініканскі Ордэн, які існуе ў Беларусі, складаецца з чатырох галін: айцы, кляўзуровыя сёстры, апостальскія сёстры і свецкія асобы. Разам яны з’яўляюцца так званай дамініканскай сям’ёй. Тыя, хто цікавіцца дамініканскай харызмай, асабліва моладзь, але не толькі яна, запрашаюцца на сустрэчу 20 ліпеня ў Мінску.

Прадстаўнікі кожнай з чатырох галін Ордэну раскажуць аб істотных рысах сваёй харызмы і спосабу жыцця. У рамках сустрэчы адбудуцца таксама святая Імша, адарацыя, Літургія гадзін, Ружанец і канферэнцыя на тэму паклікання.

Магчымы асабістыя размовы і дыскусіі. Для ўдзельнікаў сустрэчы будзе арганізаваны абед.

Запіс па тэлефонах:

+375 29 291 92 11     а. Раман
+375 29 946 81 28     с. Любаміра

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.