Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Праграма і ўмовы ўдзелу ў ІІІ Усебеларускай сустрэчы моладзі ў Івянцы
Анонсы
10.04.2013 16:30

26–28 ліпеня 2013 г. у Івянцы пройдзе ўжо ІІІ Усебеларуская сустрэча моладзі. Сёлета яе ўдзельнікаў чакаюць цікавыя тэмы, дыялог з біскупамі, трансляцыя з Сусветнага дня моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра, канцэрт а. Стэна Фартуна (ЗША). І гэта толькі некаторыя моманты. Больш падрабязна пазнаёміцца з ходам сустрэчы можна ў праграме.

Дэвіз сустрэчы: «Ідзіце і навучайце ўсе народы» (Мц 28, 19).

26 ліпеня (пятніца)

  • 15.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў МСМ
  • 17.30 — падрыхтоўка да святой Імшы
  • 18.00 — святая Імша на адкрыццё МСМ (касцёл; цэлебруе біскуп Антоні Дзям’янка)
  • 19.30 — вячэра
  • 20.30 — канцэрт «Музычнай майстэрні» і Магды Фрончак (у вялікай зале)
  • 22.45 — вячэрняя малітва
  • 23.15 — адпачынак

27 ліпеня (субота)

  • 08.30 — снеданне
  • 09.30 — Ютрань
  • 10.00-10.45 — першая канферэнцыя «Эўхарыстыя і евангелізацыя» (вялікая зала)
  • 10.45-11.00 — пытанні да дакладчыка
  • 11.00-11.30 — перапынак
  • 11.30-12.45 — круглыя сталы:
    • «In vitro» (кс. Станіслаў Вашкевіч SAC)
    • «Сексуальнае выхаванне моладзі» (спадар Уладзіслаў Валаховіч)
    • «Споведзь» (а. Алег Шэнда OFMCap)
    • «Сумненне ў веры» (кс. Павел Шчарбіцкі SDB)
    • «Мая адказнасць за Касцёл»
    • «Выклікі новай евангелізацыі» (а. Раман Шульц OP)
    • «СМІ ў новай евангелізацыі» (кс. Юрый Санько)
  • 12.45-13.30 — падвядзенне вынікаў па працы круглых сталоў (вялікая зала)
  • 13.30-14.00 — дыялог з біскупамі (вялікая зала)
  • 14.00-15.30 — абед, адпачынак
  • 15.30-15.45 — сустрэча рэліквій св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус (перад касцёлам)
  • 15.45-16.15 — другая канферэнцыя «Жыццё і духоўнасць св. Тэрэзы» (а. Аркадзь Куляха OCD)
  • 16.15-17.30 — пакутнае набажэнства (кармэліты). Прыватнае ўшанаванне рэліквій. Магчымасць споведзі.
  • 17.30-18.30 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (праводзіць моладзь Гродзенскай дыяцэзіі)
  • 18.30-20.00 — святая Імша (цэлебруе біскуп Аляксандр Кашкевіч)
  • 20.00-21.30 — вячэра
  • 21.30-24.00 — канцэрт а. Стэна Фартуна (ЗША)
  • 24.00 — адпачынак

28 ліпеня (нядзеля)

  • 08.30 — снеданне
  • 09.00 — Гадзінкі да Божай Маці (праводзіць моладзь Пінскай дыяцэзіі)
  • 09.30 — трансляцыя з Сусветнага дня моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра (на галоўнай сцэне)
  • 10.00 — святая Імша (цэлебруе арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч). Завяршэнне сустрэчы моладзі. Развітанне з рэліквіямі св. Тэрэзы
  • 12.00 — абед.

фУвага! Умовы ўдзелу ў сустрэчы

  • За арганізацыю прыезду адказвае пробашч парафіі або вызначаная ім асоба;
  • кожная група павінна мець кіраўніка;
  • аб прыкладнай колькасці жадаючых неабходна паведаміць да 20 ліпеня, даслаўшы інфармацыю на электронную пошту Мітрапалітальнай курыі ў Мінску: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript ;
  • з сабой неабходна мець палаткі, карыматы, спальнікі, адпаведнае адзенне;
  • па магчымасці пры рэгістрацыі ахвяруецца 20 тысяч беларускіх рублёў ад кожнага ўдзельніка;
  • групы або члены груп, якія застаюцца на абед у апошні дзень Малітоўнай сустрэчы моладзі, павінны паведаміць пра гэта пры рэгістрацыі.

(VGr)

Задай пытанне іерарху >>>

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.