Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Праграма ўрачыстасцяў у Росіцы
Анонсы
03.08.2012 11:30

Малітва на месцах пакутніцкай смерці мучаннікаў — старажытная традыцыя Касцёла. Заўсёды хрысціяне верылі ў тое, што малітва на месцы, дзе пралілася кроў за Хрыста, па-асабліваму дадае сілы і ўмацоўвае веру. Росіца — адно з такіх месцаў на нашай зямлі.

Нягледзячы на аддаленасць ад буйных гарадоў, у росіцкую святыню кожны год прыходзяць і прыязджаюць усё больш і больш пілігрымаў. Айцы марыяне, якія апякуюцца гэтым месцам, і сёлета запрашаюць на ўрачыстасці ў Росіцу. Лісты пілігрымаў, якія хоць аднойчы былі ў Росіцы, сведчаць пра асаблівую моц малітвы ў гэтым святым месцы, і гэта галоўнае, дзеля чаго варта яго наведаць.

Праграма ўрачыстасцяў:

3 жніўня (пятніца)

  • 18.00 — Імша для пілігрымаў
  • 20.00 — Акафіст да Багародзіцы
  • 21.00 — урачыстыя Нешпары
  • 22.00 — Ружанец  
  • 23.00 — малітоўна-музычная праграма

4 жніўня (субота)

  • 24.00 — святая Імша і працэсія на месца пакутніцкай смерці благаслаўлёных
  • 03.00 — малітва праслаўлення
  • 05.00 — перапынак на каву
  • 06.00 — Гадзінкі да Маці Божай
  • 07.00 — літургія ўсходняга абраду
  • 08.00 — Ютрань
  • 09.00 — малітва моладзі за моладзь
  • 10.00 — святы Ружанец
  • 11.00 — канцэрт духоўнай і класічнай музыкі
  • 12.00 — святая Імша і працэсія з Найсвяцейшым Сакрамэнтам
  • 14.00–15.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці
  • 16.00 — Нешпары пра мучанікаў
  • 18.00 — святая Імша на заканчэнне ўрачыстасці

Пілігрымкі ў Росіцу:


  • Барысаў—Росіца
  • 27 ліпеня — 3 жніўня (адказны а. Вячаслаў Пялінак МІС +375 29 892 09 77)
  • Полацк—Росіца
  • 31 ліпеня — 3 жніўня (адказны бр. Кастусь Анашка МІС +375 29 984 86 68)
  • Друя—Росіца
  • 1–3 жніўня (адказны а. Пётр Бярнацкі МІС +375 29 892 23 20)
  • Жодзіна—Росіца (велапілігрымка)
  • 30 ліпеня — 3 жніўня (адказны а. Міхаіл Цвячкоўскі МІС +375 33 677 27 55)
  • Запіс на аўтобусныя пілігрымкі з г. Мінска: +375 44 709 03 01  Ірэна.

А. Вячаслаў Пялінак МІС

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.