Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рок-фестываль хрысціянскай музыкі адбудзецца ў Астраўцы
Анонсы
04.01.2012 11:58

7 студзеня 2012 г. у Астраўцы адбудзецца калядны рок-фестываль хрысціянскай музыкі. На канцэрт запрашаюць айцы кармэліты босыя і святары Астравецкага дэканата.

Праграма:
16.00 — св. Імша (касцёл свв. Космы і Дам’яна)
17.00 — канцэрт (Кінаканцэртная зала «Астравец»)

На рок-фестывалі выступяць гурты «Подых Духа» (пінская семінарыя), «Ave» (гроденская семінарыя), «Paracletos» (Кобрын), «Crusade» (Брэст).

Падрабязная інфармацыя па тэлефонах:
+375 33 674 47 89        а. Павел
+375 29 656 19 25        а. Казімір

Даезд:

  • цягніком са станцыі «Маладзечна» да станцыі «Гудагай» (пры сабе мець дазвол на ўезд у пагранзону, купляецца ў любым банку);
  • аўтобусам з Мінска да Астраўца (дазволу не трэба).

Уваход вольны. Сардэчна запрашаем!

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.