Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Праграма перэгрынацыі абраза Езуса Міласэрнага
Анонсы
19.05.2011 10:49

2011 год у Каталіцкім Касцёле Беларусі прысвечаны Божай Міласэрнасці. З гэтай нагоды 7 мая ў мінскай парафіі Маці Божай Ружанцовай распачалася перэгрынацыя абраза Езуса Міласэрнага па дэканатах архідыяцэзіі. Вашай увазе праграма перэгрынацыі, якая завершыцца 12 верасня ў мінскай архікатэдры.

Расклад перэгрынацыі па архідыяцэзіі:
  • 7 мая — Мінск (Лошыца)
  • 8 мая — Мінск (архікатэдра)
  • 14 мая — Нясвіж
  • 15 мая — Рубяжэвічы
  • 21 мая — Івянец
  • 22 мая — Вілейка
  • 28 мая — Дзяржынск
  • 29 мая — Мінск. Працэсія Божага Цела
  • 4 чэрвеня — Чэрвень
  • 5 чэрвеня — Бабруйск
  • 12 чэрвеня — Маладзечна
  • 19 чэрвеня — Мінск
  • 25 чэрвеня — Лагойск
  • 26 чэрвеня — Барысаў
  • 1–2 ліпеня — Будслаў
  • 3 ліпеня — Слуцк
  • 3 верасня — Мсціслаў
  • 4 верасня — Магілёў
  • 10 верасня — Касцюковічы
  • 12 верасня — Мінск (архікатэдра).

Упершыню ў архідыяцэзіі перэгрынацыя абраза Езуса Міласэрнага, а таксама рэліквій бл. Міхала Сапоцькі адбывалася ў 2009 г. Цяпер абраз, намаляваны беларускім мастаком Феліксам Янушкевічам, і рэліквіі благаслаўлёнага знаходзяцца ў лошыцкай парафіі. У будучым у гэтым мінскім мікрараёне плануецца ўзвесці санктуарый Божай Міласэрнасці.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.