Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Усе жадаючыя запрашаюцца да ўдзелу ў канферэнцыі «Неабходна абараняць жыццё!»
Анонсы
30.03.2011 15:06

2 красавіка 2011 г. у касцёле св. Сымона і св. Алены ў Мінску адбудзецца практычная канферэнцыя па пытаннях абароны чалавечага жыцця. Урачыстае адкрыццё канферэнцыі «Неабходна абараняць жыццё!» — а 10-й гадзіне. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя.

На канферэнцыі будуць разгледжаны з розных бакоў праблемы абароны жыцця. Сумесныя намаганні ўдзельнікаў могуць прынесці добры плён для нашай краіны, а сапраўдныя хрысціянскія сямейныя каштоўнасці, пашана чалавечага жыцця ад моманту зачацця да натуральнай смерці, вартасць мацярынства і бацькоўства, адказнасць перад Богам і грамадствам могуць стаць нормай жыцця кожнага чалавека.

У праграме канферэнцыі запланаваны выступленні з дакладамі і круглыя сталы.

Праграма канферэнцыі

09.00–10.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў
10.00–10.30 — адкрыццё канферэнцыі (да ўдзельнікаў звернуцца Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і прадстаўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы)
10.30–11.00 — даклад дапаможнага бiскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антонiя Дзям’янкі «Душпастырства сем’яў у Беларусі»
11.00–11.30 — даклад прадстаўніка Беларускай Праваслаўнай Царквы «Пытанні абароны жыцця»
11.30–12.00 — даклад прадстаўнікоў Міністэрства аховы здароўя
12.00–12.30 — перапынак на каву
12.30–13.00 — даклад Барбары Сайнок (Мінск, Рада па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі) «Уплыў абортаў на сямейныя сувязі»
13.00–14.00 — даклад Евы Кавалеўскай, прэзідэнта HLI
14.00–15.00 — абед
15.00–16.30 — круглы стол
16.30–16.50 — падвядзенне вынікаў дыскусій і прапановы (пастановы)
17.00 — урачыстая святая Імша і закрыццё канферэнцыі

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:

+375 29 278 28 75     а. Пётр Бялевіч ОМІ
+375 29 261 10 59     Ірэна Шмак

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.