Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сёння Мітрапаліт Кандрусевіч благаславіць студэнтаў на новы навучальны год
Анонсы
16.09.2010 10:14
Сёння, 16 верасня 2010 г., у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца святая Імша і благаслаўленне студэнтаў на новы навучальны год. Літургію, якая распачнецца ў 18.30, узначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

На малітву ў пачатку навучальнага года запрашаем студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ, каб разам з Хрыстом распачаць чарговы этап навучання, а таксама супольна маліцца аб тым, каб нашы навуковыя дасягненні былі на карысць грамадства і не супярэчылі Божым запаведзям.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.