Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Расклад асвячэння школьных прыналежнасцяў у некаторых парафіях Мінска
Анонсы
31.08.2010 11:44
1 верасня адзначаецца Дзень ведаў. Звязаны ён з заканчэннем школьных і студэнцкіх канікул і пачаткам навучальнага і катэхетычнага года. З гэтай прычыны ў шматлікіх парафіях Беларусі ў першы тыдзень верасня адбываецца асвячэнне школьных прыналежнасцяў.

Прыносячы ў святыню партфелі, ручкі, сшыткі, дзённікі, падручнікі ці залікоўкі, вучні і студэнты тым самым жадаюць ахвяраваюць сваю працу на карысць Бога, а таксама папрасіць у Яго дапамогі ў засваенні новых ведаў.

У многіх парафіях Мінска вучні і студэнты ўжо мелі магчымасць асвяціць «прылады працы» ў мінулую нядзелю. Для тых жа, хто яшчэ не паспеў зрабіць гэтага, прапануем расклад асвячэння школьных прыналежнасцяў у нядзелю 5 верасня.

  • Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9)
    Пасля святой Імшы на 10.00
  • Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы (пр. Незалежнасці, 44а)
    Пасял святой Імшы на 11.00
  • Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (Кальварыйскі праезд, 1)
    Пасля святых Імшаў на 10.00, 13.00, 16.00, 18.00
  • Касцёл святых Сымона і Алены (пл. Незалежнасці, 15)
    Пасля святых Імшаў на 08.00, 09.00, 11.00, 13.00, 17.00, 19.00, асабліва запрашаем на Імшу для дзяцей у 15.00
  • Парафія Маці Божай Будслаўскай (Кунцаўшчына, вул. Жэбрака, 9)
    Пасля святых Імшаў на 10.00 і 12.00
  • Парафія Беззаганага Зачацця НПМ (Кунцаўшчына, вул. Жэбрака, 9)
    Пасля святой Імшы на 14.00
  • Парафія Св. апосталаў Пятра і Паўла і св. Яўгена дэ Мазэно (пр. Незалежнасці, 44а)
    Пасля святой Імшы на 17.30.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.