Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Лучай запрашае на парафіяльную ўрачыстасць
Анонсы
12.07.2010 13:38
У парафіі Святога Юды Тадэвуша, апостала, у в. Лучай (Віцебская дыяцэзія, Пастаўскі дэканат) адбудзецца парафіяльная ўрачыстасць у гонар святой Ганны. Урачыстая літургія 24 ліпеня 2010 г. распачнецца ў 16.00.

Пасля святой Імшы чакаецца моладзевы канцэрт і забавы з удзелам гурта «Маран Ата» грэка-каталіцкай супольнасці з г. Брэста, і гурт «СКІФЫ» з Пастаў. А таксама гульні, забавы, палёт на паветраным шары, феерверк, дыскатэка і шмат іншага.

26 ліпеня, ва ўспамін св. Ганны, святая Імша ў парафіі адбудзецца ў 16.30. 25 ліпеня (нядзеля) — успамін святога Крыштафа, апекуна вадзіцеляў. Асвячэнне транспарту адбудзецца пасля святой Імшы ў 16.00.

Трэба адзначыць, што з 4 па 11 ліпеня гг. адбываецца таксама пленэр для мастакоў. Выстаўка прац  будзе знаходзіцца ў святыні да канца ліпеня.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.