Першая Кантакты Мапа
Велікапоснае моладзевае малітоўнае чуванне ў мінскай архікатэдры
16.03.2010 16:21

У ноч з 20 на 21 сакавіка 2010 г. у мінскай архікатэдры (пл. Свабоды, 9) адбудзецца велікапоснае малітоўнае чуванне з удзелам моладзі. Дэвіз сёлетняга архідыяцэзіяльнага чування —  «Вызваліць моц сведчання» (пар. Дз 1, 8). Святую Імшу ў межах малітоўнай сустрэчы ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Расклад начнога чування

22.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў
22.30 — спеў хору і падрыхтоўка да святой Імшы
23.00 — святая Імша
00.15 — сведчанне аб пакліканні
01.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
02.00 — інсцэніроўка
02.30 — Крыжовы шлях
03.30 — пасілак (кава, гарбата)
04.00 — святы Ружанец (Хвалебныя таямніцы)
04.30 — малітва праслаўлення
05.30 — Песні жальбы
06.00 — благаслаўленне на заканчэнне чування

Bookmark and Share
 
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
Парафіяда «Тэатр – Святыня – Спорт» адбудзецца ў Івянцы

18–21 жніўня 2010 г. у Івянцы адбудзецца Парафіяда Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пад назвай «Тэатр – Святыня – Спорт». Да ўдзелу запрашаецца моладзь 14–17 гадоў.

Падрабязней ...  
У Оршы сустрэнуцца байкеры з усяго свету

8 жніўня 2010 г. у парафіі Беззаганнага Сэрца Марыі ў Оршы (Віцебскі дэканат) адбудзецца сустрэча байкераў з усяго свету. Акрамя гэтага, сваю праграму прадставіць гістарычны клуб «Мансельвант», удзельнікі мерапрыемства сустрэнуцца як з раннім класіцызмам, так і з сучасным рокам, выступяць са сваімі спевамі дзеці і моладзь.

Падрабязней ...  
Запрашаем у пілігрымку па маршруце Кракаў — Велеград — Прага — Вена — Браціслава

Каардынатар пілігрымак у Віцебскай дыяцэзіі пробашч парафіі Святога Язафата Кунцэвіча ў Расонах кс. Вячаслаў Барок шчыра запрашае ўсіх жадаючых у чарговае падарожжа. Пілігрымка па маршруце Кракаў — Велеград — Прага — Вена — Браціслава адбудзецца з 9 па 16 жніўня 2010г.

Падрабязней ...