|
На працягу 2010 года ў Браславе (Віцебская дыяцэзія) у кляштары Сясцёр Служак Езуса ў Эўхарыстыі (эўхарысткі) будуць адбывацца фармацыйныя сустрэчы. Галоўная мэта дадзеных мерапрыемстваў — спадарожнічаць кансэкраваным асобам і свецкім людзям у пошуку больш глыбокага перажывання веры і спрыянне асабістаму ўзрастанню ў хрысціянскай сталасці.
Сустрэчы, якія таксама з’яўляюцца практычнай падрыхтоўкай да прыватнай малітвы Божым словам, праводзяцца ў атмасферы пустыні, маўчання і медытацыі. У гэтыя дні можна будзе прыступіць да сакрамэнту пакаяння і паразмаўляць з духоўным кіраўніком.
Сустрэчы распачынаюцца ў пятніцу ў 15.00 і заканчваюцца абедам у нядзелю.
З сабою неабходна мець Святое Пісанне і нататнік. Харчаванне гарантуецца.
Колькасць месцаў абмежавана, таму просім загадзя паведаміць пра жаданне ўдзельнічаць у сустрэчах. аПраграма фармацыйных сустрэч у 2010 годзе:
Школа малітвы Божым словам 26–28 лютага
«Пазнанне сябе ў святле Божага слова» Адкрыццё свайго сапраўднага вобразу ў святле Божага слова можа быць асаблівым шляхам да пазнання сябе і прыняцця ўласнай вартасці. Гэта вельмі далікатны і складаны працэс. Здзяйсняецца ён перш за ўсё на малітве. Праз малітву Божым словам чалавек вучыцца глядзець на сябе «вачыма» Бога. Рэкамендуецца, каб у гэтым працэсе верніку спадарожнічаў духоўны кіраўнік.
Праводзіць: а. Тадэвуш Дабравольскі SDS. На глыбіні Слова 11–13 чэрвення
«Намаганне ці ашуканства? Прыпавесць пра несумленнага эканома» Прыпавесць пра несумленнага эканома даволі цяжка зразумець (Лк 16, 1–13). У некаторых яна выклікае нават абурэнне. Што хацеў сказаць Збаўца? Ён падштурхоўвае нас да ашуканства ці да працы дзеля дасягнення Божага Валадарства, працы, якую трэба выканаць тут, карыстаючыся тымі сродкамі, якія мы маем?
Як знайсці правільнае рашэнне, калі прыходзіць цяжкая жыццёвая сітуацыя? Гэтае пытанне гучыць актуальна ў жыццёвых абставінах кожнага чалавека.
Праводзіць: кс. Адам Дынак, пробашч парафіі ў Крупках. аШкола малітвы Божым словам 13–15 жніўня
«Як жыць Божым словам у штодзённасці?» Удзельнікам будзе прапанаваны метад малітвы Божым словам у штодзённым жыцці і канкрэтная форма практыкаванняў для прыватнай духоўнай працы ў святле Божага слова.
Праводзіць: а. Тадэвуш Дабравольскі SDS. Школа веры 26–28 лістапада
«Эўхарыстыя — хлеб жыцця» Эўхарыстыя — гэта крыніца і вяршыня хрысціянскага жыцця. Як жа часта нашае жыццё выглядае пазбаўленым гэтага пачатку і мэты. Адкрыццё нанава багацця прысутнасці Езуса можа перамяніць нас і нашу штодзённасць.
Праводзіць: а. Раман Шульц OP. аПадрабязная інфармацыя па тэлефоне: +375 29 218 04 12 (МТС)
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
|